Каталог каналов Каналы в закладках Мои каналы Поиск постов Рекламные посты
Инструменты
Каталог TGAds beta Мониторинг Детальная статистика Анализ аудитории Бот аналитики
Полезная информация
Инструкция Telemetr Документация к API Чат Telemetr
Полезные сервисы

Не попадитесь на накрученные каналы! Узнайте, не накручивает ли канал просмотры или подписчиков Проверить канал на накрутку
Прикрепить Телеграм-аккаунт Прикрепить Телеграм-аккаунт

Телеграм канал «Светлана Тихановская»

Светлана Тихановская
3.9K
0
14.2K
8.2K
555.9K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

ОK: https://ok.ru/group/59998707056737
Подписчики
Всего
18 346
Сегодня
0
Просмотров на пост
Всего
3 641
ER
Общий
18.29%
Суточный
29%
Динамика публикаций
Telemetr - сервис глубокой аналитики
телеграм-каналов
Получите подробную информацию о каждом канале
Отберите самые эффективные каналы для
рекламных размещений, по приросту подписчиков,
ER, количеству просмотров на пост и другим метрикам
Анализируйте рекламные посты
и креативы
Узнайте какие посты лучше сработали,
а какие хуже, даже если их давно удалили
Оценивайте эффективность тематики и контента
Узнайте, какую тематику лучше не рекламировать
на канале, а какая зайдет на ура
Попробовать бесплатно
Показано 7 из 3 939 постов
Смотреть все посты
Пост от 03.02.2026 20:11
1
0
3
Дарадца Ціханоўскай у Вашынгтоне: перамовы ў Белым доме 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з трохдзённым рабочым візітам у Вашынгтоне. Візіт адбываецца напярэдадні слуханняў у Кангрэсе, запланаваных на сёння. 

У межах паездкі дарадца правёў дзьве сустрэчы ў Белым доме — з Чарльзам Маклафлінам, спецыяльным памочнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дырэктарам па пытаннях Еўропы, а таксама са Спіра Баласам, старэйшым дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса. 

Асноўныя тэмы размоваў:
— працяг дамоўленасцяў, дасягнутых пасля сустрэчы з намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Эндзі Бэйкерам 2 снежня мінулага года;
— працяг гуманітарных намаганняў дзеля вызвалення палітвязняў;
— як перамоўныя працэсы вакол Украіны могуць уплываць на сітуацыю Беларусі, і як развіваюцца кантакты з украінскім бокам пасля нядаўняй сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай;
— працяг ціску на палітвязняў і пагаршэнне ўмоваў іх утрымання;
— гібрыдныя атакі рэжыму супраць краінаў Еўрапейскага Саюза, у тым ліку супраць Польшчы і Літвы. 

Кучынскі адзначыў працяг гуманітарных намаганняў дзеля вызвалення палітвязняў, дзякуючы поспехам працы спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі Джона Коўла.

Падкрэсліваецца важнасць двух паралельных напрамкаў працы: гуманітарнага — дзеля вызвалення палітвязняў і палітычнага — дзеля аднаўлення суверэнітэту Беларусі і запуску дэмакратычных пераўтварэнняў пасля спынення рэпрэсіяў, вызвалення і амністыі ўсіх палітычных зняволеных.

Ад імя Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за намаганні і вынікі ў гуманітарным напрамку — у тым ліку за вызваленне чарговай групы палітычных зняволеных у Беларусі 13 снежня. Да таго ж, у Белы дом быў перададзены праект прапановы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пра правядзенне круглага стала і магчымую ролю ЗША як міжнароднага медыятара ў будучых дэмакратычных пераўтварэннях у Беларусі.
1
Пост от 03.02.2026 18:47
1
0
0
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі сустрэліся з Сакратарыятам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека

3 лютага ў Кіеве адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з Сакратарыятам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека. У сустрэчы ўзялі ўдзел дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Леанід Марозаў, прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская і прадстаўніца дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Святлана Шаціліна.

Бакі абмеркавалі:
– сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, з асаблівым фокусам на становішча палітычных зняволеных, якія незаконна ўтрымліваюцца ў месцах несвабоды на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх ёсць і грамадзяне Украіны.
– сітуацыю з беларусамі, якія зазналі пераслед за супрацьдзеянне рэжымам Лукашэнкі і Пуціна пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, а таксама гуманітарным і праваабарончым падыходам да такіх кейсаў.
– практыку прымусовага вывазу беларускіх палітычных зняволеных за межы Беларусі ў 2025 годзе, у тым ліку праз тэрыторыю Украіны, і магчымую каардынацыю дзеянняў у выпадку працягу такіх практык.

Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, адзначыў:
«Для нас прынцыпова важна выбудоўваць прамое і сістэмнае ўзаемадзеянне з украінскімі інстытуцыямі па абароне правоў чалавека. Мы гаворым не толькі пра салідарнасць, але і пра канкрэтныя механізмы рэагавання — у дачыненні да палітычных зняволеных, трансгранічных рэпрэсіяў і прымусовых перасоўванняў. У гэтых пытаннях каардынацыя з офісам Амбудсмана Украіны мае ключавое значэнне.

Мы ўдзячныя Сакратарыяту Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека за канструктыўную сустрэчу і гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва».
👍 1
Пост от 03.02.2026 17:03
1
0
0
Сёння адбылася працоўная сустрэча Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі

Гэта першая асабістая сустрэча Віктара і Святланы пасля яго вызвалення. Перад пачаткам рабочай часткі сустрэчы Святлана і Віктар мелі асабістую размову.

Пасля гэтага адбылося абмеркаванне актуальнай павесткі, магчымых крокаў для розных актараў дэмакратычных сілаў, а таксама падыходаў да фармавання агульнага бачання будучыні Беларусі — такога, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнёры. Таксама абмяркоўваліся пытанні стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў.
1
Пост от 03.02.2026 14:57
667
0
2
Дэмакратычныя сілы ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы: пра што ідзе размова з Еўропай і чаму гэта важна? 

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі ў пяты раз прынялі ўдзел у сесіі ПАРЕ. Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава адказала на самыя важныя пытанні і распавляла пра абарону правоў беларусаў у Еўропе, легалізацыю і падтрымку дыяспары, а таксама пра тое, як гэтыя міжнародныя сустрэчы ператвараюцца ў доўгатэрміновую і практычную працу.

Адказы можна знайсці ў картах.
25
👍 10
👏 2
Пост от 03.02.2026 10:37
1
0
0
«Беларусь — пытанне бяспекі для ўсяго рэгіёна»

У інтэрв’ю Польскаму радыё Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю Беларусі ў глабальным кантэксце, дапамогу палітвязням і пра тое, чаму беларусы не павінны губляць сілу духу. 

Беларусь у глабальнай павестцы
«У свеце шмат глабальных крызісаў: Украіна, Іран, Венесуэла і іншыя. І нашая задача — каб Беларусь не знікла з парадку дня. Часам здаецца, што Беларусь успрымаецца як другасная тэма, неяк звязаная з Украінай ці Расіяй. Але мы павінны паказаць, што Беларусь — гэта асобны кейс, які можа стаць паспяховым прыкладам пазбаўлення ад дыктатуры. Таму важна мець адзіную пазіцыю па Беларусі і працаваць, у тым ліку з больш заходнімі краінамі».

Вызваленне палітвязняў і дэпартацыя
«Самае балючае ў так званым вызваленні — гэта тое, што насамрэч гаворка ідзе пра дэпартацыю. Людзі не выбіралі гэты шлях, іх прымусова выкінулі з краіны. Мы разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі спрабуем дапамагаць людзям фінансава і лагістычна, з легалізацыяй, з псіхалагічнай і фізічнай рэабілітацыяй. Гэта вельмі важна, каб людзі, якія прайшлі праз катаванні і траўму, не засталіся адны, асабліва ў першыя месяцы. Пры цяперашняй нелегітымнай уладзе я вельмі сумняюся, што яны могуць бяспечна вярнуцца дадому, бо крымінальныя справы супраць іх не закрываюцца».

Беларусы, адказнасць і салідарнасць
«Наш шлях доўгі і цяжкі, але ён не скончаны. Я прашу людзей не губляць сілу духу. Не трэба чакаць, што нехта прыйдзе і вызваліць нашую краіну — кожны з нас нясе за гэта адказнасць. Нават знаходзячыся за мяжой, вы можаце нагадваць пра Беларусь. Калі вы не можаце ўдзельнічаць у палітычным жыцці — можна дапамагчы ў гуманітарным. Можа здавацца, што беларусы ціхія, але ў крытычны момант яны ўмеюць аб’ядноўвацца. Я гэтым вельмі ганаруся і заклікаю захаваць гэты ўнутраны агеньчык і быць гатовымі зноў зрабіць усё, што ад нас залежыць».
1
Пост от 02.02.2026 21:13
365
0
5
У Вільні прайшоў мітынг памяці загінулых ва Украіне

2 лютага ў Вільні прайшоў Мітынг памяці загінулых ва Украіне, арганізаваны арганізацыяй «Дапамога».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел беларусы, якія прыйшлі ўшанаваць памяць ахвяраў расійскай агрэсіі і выказаць салідарнасць з Украінай. Падчас мітынгу з прамовай выступіў дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, які ўвесь мітынг трымаў партрэт Марыі Зайцавай.

Анатоль Лябедзька:
«У Пуціна аднолькавыя мэты адносна і Украіны, і Беларусі — анэксія і поўны кантроль. Ва Украіне ён дамагаецца гэтага з дапамогай ракет і дронаў, а ў Беларусі — праз Лукашэнку. Мы не хочам жыць у расійскай «камунальнай кватэры». Нашая мара — жыць у сваіх дамах, украінскім і беларускім, у еўрапейскім квартале».

Падчас мітынгу таксама быў паказаны відэазварот Святланы Ціханоўскай, у якім яна выказала словы падтрымкі ўкраінскаму народу і падкрэсліла салідарнасць беларусаў з Украінай у барацьбе супраць расійскай агрэсіі. Яна адзначыла, што барацьба Украіны за свабоду непарыўна звязаная з барацьбой беларусаў за дэмакратыю, і выказала ўпэўненасць, што разам народы Усходняй Еўропы здолеюць перамагчы імперыялізм і дасягнуць справядлівага міру:
«Гэтая халодная зіма асабліва цяжкая для Украіны. У дамах няма ацяплення, святла, электрычнасці. Таму няхай нашая з вамі салідарнасць хоць крышку сагрэе людзей. А нашыя данаты дапамогуць ім набыць самае неабходнае.

Дарагія ўкраінцы, памятайце: беларусы на вашым баку. Беларусы — гэта не рэжым.

Беларусь і Украіна — частка дэмакратычнай Еўропы. І я веру, што разам мы пераможам расійскі імперыялізм і даб’ёмся справядлівага міру».
34
🔥 3
👏 1
Пост от 02.02.2026 15:16
1
0
0
2 лютага — дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага 

З гэтай нагоды дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Павел Церашковіч паразважаў, чаму Каліноўскі для беларусаў — герой, памяць пра якога намагаецца знішчыць рэжым Лукашэнкі: 

«Сёння мы адзначаем дзень нараджэння Канстанціна Вікенція Каліноўскага, які для нас з’яўляецца героем. Чаму?

Таму, што ён належыць да ліку ці не самых першых прадстаўнікоў шляхецкай інтэлігенцыі, якія здолелі пераступіць праз прорву недаверу і нянавісці, якая стагоддзямі падзяляла дваран і сялян і шчыра сказаць: «Браты мае, мужыкі родныя!»

Таму, што ён ёсць заснавальнікам нацыянальнай журналістыкі і публіцыстыкі на беларускай мове.

Таму што ён, разумеючы, што шанцаў у паўстанні няшмат, пайшоў і ўзначаліў яго, бо шляхецкая годнасць не дазваляла рабіць іначай.

Таму што ён сфармуляваў тую максіму, якая не губляе актуальнасці другое стагоддзе: «Народзе, тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе».

І яшчэ таму, што некалькі пакаленняў беларусаў, якія выраслі ў савецкія часы, прызвычаіліся да таго, што Кастусь Каліноўскі — наш нацыянальны герой, бо так было напісана ў падручніках.

Чаму ж сёння лукашэнкаўскіх прапагандыстаў выварочвае ад нянавісці пры слове «Каліноўскі»? Тых, хто заклікае зубамі ўчапіцца ў савецкую спадчыну, але гатовых выкінуць адтуль нават партызанскую брыгаду імя Каліноўскага, што змагалася з нацысцкімі акупантамі.

Справа не толькі ў самім Каліноўскім. Справа ў страху. Жудасным страху перад тымі, хто змагаецца за ўкраінскую і нашую свабоду ў Палку імя Каліноўскага. Тымі, хто ахвяруе сваімі жыццямі, каб выратаваць гонар і годнасць беларусаў, якія запэцкалі саўдзельнікі крамлёўскіх злачынстваў. Тымі, хто змагаецца за «сваё чалавечае і народнае права». Тымі, хто раней ці пазней вернецца ў Беларусь. Бо каго любіш? Люблю Беларусь!»
1
Смотреть все посты